June 26th, 2007

Dmitry Sheiko Korvin Дмитрий Шейко

Каментары аб новых фільмах конкурсу

Я сапраўды ўражаны апошнімі працамі, прадстаўленымі на конкурсе "Беларусь, якую не паказвае БТ".

Першая праца - БЕЛАРУСКІ РЭЗЫСТАНС (
http://by.milinkevich.org/contest/published/data/ic_200/92219/) апавядае аб нацыянальным беларускім супраціве бальшавікам. Улічваючы, які аднабокі погляд на гісторыю ў нашай улады, гэты фільм можна ўбачыць хіба што ў Інтэрнэце. Але гісторыя не прабачае забыцця. Одзін мой сябар пасля прагляду фільма сказаў: «Гэта старонкі нашай Гісторыі, якія і па сенняшні дзень замоўчваюцца афіцыйнай уладай ці выстаўляюцца ў вельмі брутальных колерах. І дадзены прыклад відэа — гэта толькі кропля, колькі яшчэ такіх момантаў было?».. Я з ім поўнасцю згодзен. Collapse )