July 30th, 2007

Беларускі кампутарны слоўнік

Слоўнік кампутарнай тэрміналогіі, створаны на некамерцыйнай аснове sp_shut, цяпер даступны ў поўным функцыянале на ўласнай старонцы ў Сеціве. Аўтар слоўніка паведамляе, што "слоўнік з'яўляецца спробай дапамагчы беларусам натуральным чынам стварыць сваю кампутарную тэрміналогію і ўнармаваць яе. Наяўнасць ў слоўніку мноства варыянтаў для некаторых слоў мае на мэце даць усім словам шанец удзельнічаць у «канкурэнтнай барацьбе», няхай застанецца ў ужытку самае годнае і трапнае слова."

Сярод характарыстык слоўніка заяўленыя дзвюхмоўе (англійска-беларускае), магчымасць дадаць артыкул(-ы) да існуючых у словаспісе, адкрытасць да супрацы з карыстальнікамі. Станам на час напісання майго паведамлення ў слоўніку 1815 артыкулаў.
be free

(no subject)

Увага!!!


У другой палове верасьня, на Украіне мусіць прайсьці Фэст "Права быць Свабодным" з удзелам Беларускіх і Украінскіх гуртоў!!!

На сёньня шукаем лягатып фэста!!!

Калі Ты яго знайшоў - дасылай НАМ!

Пераможца будзе ўзнагароджаны!!!

Прымаюцца пажаданьні на фармат фэсту, гурты, якія б Вы хацелі пачуць!

Усе абмеркаваньні у суполцы    </a></b></a>fest_svabody