August 24th, 2007

Зачыстка пачалася

"Еўрарадыё" са спасылкай "Інтэрфакс" распаўсюдзіла навіну аб вынясенні Мінюстам РБ пісьмовых папярэджанняў некалькім апазіцыйным партыям. У перспектыве ім пагражае спыненне дзейнасці. Дужа цікава, што сярод іх няма лябедзькаўскай АГП. Як вядома, гэтая партыя трымаецца ліберальнай ідэалогіі. І з указанае прычыны аніяк не можа пры ўсім жаданні прэтэндаваць на электарат пакуль яшчэ грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Не выключаю іншыя прычыны адсутнасці папярэджання АГП. Хаця імавернасць такога варыянта развіцця падзей даволі мізэрная. Аднак учынак Мінюста - шмат у чым знакавы. Пачынаеш сур'ёзней задумвацца над учарашнімі словамі Скрабца пра датэрміновыя выбары. Зрэшты, ёсць у такой сітуацыі і плюс. Пасля меркаванай зачысткі палітполя да стэрыльнага бляску ў апазіцыі да ўлады застануцца амаль выключна ідэйныя змагары або ніхто. Час зрываць маскі надышоў.