October 6th, 2007

Moladz

7 кастрычніка – гадавіна забойства журналісткі Ганны Паліткоўскай

Год таму ў Маскве, у пад’езьдзе свайго дому была забітая расейская журналістка Ганна Паліткоўская. Яна была адным з самых жорсткіх крытыкаў расейскіх уладаў. Забойцы і замоўшчыкі забойства дагэтуль ня сталі перад судом.

Ганну Паліткоўскую памятаюць у шматлікіх “гарачых кропках” Расеі, адкуль яна пісала свае артыкулы для “Новой газеты”. Хіба ня больш за ўсё Ганна Паліткоўская пісала пра крывавую вайну на Каўказе, пра забойствы, пра масавыя парушэньні правоў чалавека, пра дзьве ваенныя кампаніі ў Чачні, пра асеціна-інгускі канфлікт, пра Бэсланскую трагедыю.
Далей>

Юры Дракахруст, Прага Radio Liberty