October 14th, 2007

ГОЛОСУЕМ!

До окончания голосования на фотоконкурсе «Беларусь, якую заўтра мы не ўбачым» остаются считанные дни! Фотоконкурс проводится в рамках медиа-кампании «Журналісты за гістарчыную спадчыну». Посмотреть работы, присланные на конкурс, и проголосавать за них можно здесь.
Krakow
  • janchuk

не пра футбол :)

Як кожны хворы на галаву дыктатар, Лукашэнка кахае спорт усёй душою. Бо спорт - гэта адзіная галіна (ня ўлічваючы манумэнтальнай архітэктуры а-ля Нацыянальная Бібліятэка), у якой краіна хворага дыктатара можа нечага дасягнуць. А дасягаць абавязкова трэба - каб грамадзянам было чым ганарыцца апрача стагнацыі стабільнасьці. Таму ў краінах хворых дыктатараў - спартоўцы - гэта дзяржаўнаслужбоўцы. А іх - за нявыкананыя службовыя абавязкі - трэба прыцягваць да адказнасьці.

На шчасьце побач са спартоўцамі ў краінах хворых дыктатараў існуюць іншыя ахвярныя жывёлы - трэнэры нацыянальнай каманды. Гэта менавіта яны, гады, іх некампэтэнтнасьць, а можа навата варожыя намеры даводзяць да таго, што нацыянальная каманда хворага дыктатара на сваёй пляцоўцы прасірае, напрыклад, камандзе, якая з 1980-га года выйграла толькі пяць матчаў на міжнародным узроўні. Таму ахвяра будзе складзена неадкладна. Новапрызначаны трэнэр у сваім першым інтэрв'ю галоўнай газэце краіны хворага дыктатара заявіць, што ён парывае, прабачце, порывает с порочной и идеологически вредной методикой своего предшественника, і ўвесь цыкл пачнецца ад пачатку.

А я вось сяджу і думаю: а можа нам замест няспынных зьменаў трэнэраў нашай каманды аднойчы ўзяць і памяняць хворага на галаву дыктатара на нармальнага прэзідэнта? Гэта ж якая эканомія ва ўсіх галінах гаспадаркі, дзяржавы і спорту адразу выйдзе, як думаеце, суайчыньнікі?
  • Current Music
    Sunday Morning - The Bolshoi

ЕЎРАПЕЙСКІ МАРШ

У Мінску прайшоў Еўрапейскі Марш. На гэты раз абыйшлося без хапуну і сутыкненняў з міліцыяй. Калі не лічыць ігнараванне мітынгуючымі патрабаванняў з боку супрацоўнікаў ДАІ сыйсці з праезжай часткі на ходнікі і не замінаць руху аўтамабіляў. За гэта ў будучым арганізатарам могуць "упаяць" парушэнне парадку правядзеня масавых мерапрыемстваў.

Фотарэпартаж з Марша можна знайсці тут.