Выстава беларускай вясельнай традыцыі "Пасаг"

22 красавіка (заўтра) а 17 гадзіне ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі (вул. Маркса, 12)адкрываецца выстава вясельных традыцыяў “Пасаг”. У яе рамках будуць дэманстравацца вырабы рэспубліканскага цэнтра народных рамёстваў “Скарбніца”.
На адкрыцці выставы будзе прэзентаваная экспазіцыя, з вясельнымі песнямі і танцамі выступіць гурт старадаўняй беларускай музыкі Testamentum Terrae і гурт, які грае ірландскую музыку - Crouse Reel.
Уваход: школьнікі, студэнты - 1тыс
дарослыя - 2 тыс
Таксама ў праграме пройдуць майстар-класы. Падрабязней пра гэта ў жч арганізатараў
skarbnica