У гонар памяці Рыдэля
25 траўня споўніцца роўна год, як Уладзімера rydel23 Каткоўскага няма з намі. "Год, у які ўсім нам было вельмі цяжка і балюча, але сьветла і прыемна ўспамінаць Вову. У сумную гадавіну мы хацелі б сустрэцца з вамі, у Менску або ў Празе, а таксама прысьвяціць гэты дзень успаміну пра rydel23. Таму мы вельмі просім Вас - калі ласка, не праходзьце міма, а зараз напішыце ў каментары нешта, што ў Вас найбольш асацыюецца з Вовам - нейкую гісторыю, успамін, меркаваньне, каб мы ў памятны дзень змаглі падзяліцца гэтымі ўспамінамі адзін з адным. Вялікі дзякуй!.."
Запрашаем хто жадае прыйсьці на могілкі ў нядзелю, 25 траўня,
час і месца загадзя ўдакладніце ў той тэме, мо' ў ейным апдэйце...