June 29th, 2008

В нашей стране нет бесплатного образования (c)

Нарэшце прадстаўнікі дзяржавы прызналі даўно вядомы ў шырокіх масах факт. Беларуская універсітэцкая адукацыя не з'яўляецца бясплатнай. Гэта адбылося 3 чэрвеня 2008 года на анлайнавай канферэнцыі рэктара БДЭУ т. Шымава У.Н. (у 2-й пал. 1990-х - міністра эканомікі РБ) пры адказе на чарговае тыповае пытанне.

- Здравствуйте! Скажите, пожалуйста, как Вы относитесь к обязательному распределению выпускников-бюджетников?

- Здравствуйте! Я очень хорошо к этому отношусь и объясню почему. В нашей стране нет бесплатного образования: есть образование за счет физического лица или организации, которая это оплачивает, либо за счет государства, что означает, что государству нужны определенные специалисты, и оно из бюджета оплачивает их подготовку. Поэтому если ты пишешь заявление о том, что желаешь поступить на бюджетную форму, ты сразу же вступаешь в договорные отношения с государством. Оно тебя учит, а ты обязуешься отработать два года там, куда тебя пошлет государство. Это с одной стороны. С другой стороны, молодые люди, которые еще не приобрели достаточные практические навыки работы, получают рабочее место, и там происходит их становление как специалистов. Это гарантия, это защита.

Яснасць пытання - гэта выдатна. :-D

Можна каменціць і тут.
pahonia biazhyc

Бабруйск-Цялушы-Красны бераг

Стэлефанаваўшыся папярэдне са знаёмым, атрымала інфармацыю ў якой чарзе, дзе і што трэба глядзець, хаця папярэдне вядома паглядзела ў абшарах беларускага Нэта. Рассмяшыла тое, што са словаў сябра не трэба ў людзей пытацца “Як даехаць да крэпасці”, бо тады яны пачынаць паказваць у розныя бакі горада, дзе там сям яшчэ стаяць часткі вежаў абарончых збудаванняў. А трэба пытацца месца, пра якое ведае любы бабруйчанін “Лядовы палац”, бо ён размешчаны на тэрыторыі крэпасці, і менавіта там знаходзяцца асноўныя рэшткі калісьці цэльнага, а зараз разрозненага збудавання.

І сапраўды, на тэрыторыі крэпасці вядуцца некаторыя ўпарадкаванні, кладзецца плітка, ідзе рэстаўрацыя, АЛЕ палазіць там можна. Большасць збудаванняў не зачынены, бо рэстаўрацыя да іх яшчэ не дайшла і захапленцы лазання па калідорам, вежаў, па цёмным закуткам, па разваленым лесвіцам можаце ехаць менавіта ў Бабруйск. Шкада, што не ўзялі з сабой ліхтарык, бо тады адчувальна мы да вечара завіслі бы ў гэтай крэпасці. Мы з мужам аптымісты, бо калі мы глядзім на занядбаны стан палаца, крэпасці, любой забудовы, мы пачынаем марыць аб тым, як файна тут размесціць гатэль, рэстарацыю, кафэ, ці карчму. І такіх месцаў у Бабруйскай крэпасці шмат. Крэпасць калісьці займала тэрыторыю 2 км па дыяметру і проста можна ўявіць, якая яна магла быць велічная калі стаяла на беразе ракі, і якім сапраўдным фарпостам выглядала на гэтай тэрыторыі. Дарэчы крэпасць пабудавана напачатку ХІХ ст. пры цараванні ў Расіі Аляксандрам І.

Collapse )