July 22nd, 2008

  • 111290

Павіншуй Андрэя Кіма са сьвятам 27 ліпеня!

Павіншуй Андрэя Кіма са сьвятам 27 ліпеня!
18 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 г., была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
Гэта другая па значнасці дата ў сучаснай гісторыі Беларусі пасля 25 сакавіка 1918 г., калі была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рсэпублікі.
Прайшло 18 год. Вырасла цэлае пакаленне беларусаў. Аднагодкаў незалежнай дзяржавы. 18 год таму і падумаць ніхто не мог, што гэтае свята ім давядзецца спраўляць у напаўпадпольных умовах, пад пагрозай 342 крымінальнага артыкулу. І тым не менш, гэта яшчэ не довад, каб не святкаваць.

Я прапаную напісаць сьвяточныя лісты палітвязьню Андрэю Кіму!

Он сам сам ещё недавно устраивал акции поддержки политзаключённых, посылая им рождественские открытки, и вот теперь тёплые слова "с воли" очень нужны ему самому...

За кратамі цяжка адчуць галоўнае, што павінна быць у чалавека, асабліва у светлыя калядныя дні, — надзею. Але менавіта там, у вязніцах і калоніях, надзея надзвычайна патрэбна. Каб выжыць, каб адчуць сябе чалавекам. – пісаў Андрэй Кім.

Гэта так лёгка — падпісаць паштоуку!
Гэта так шмат — падарыць надзею!
Усяго толькі некалькі цёплых словаў.
Напішы іх з намі!
213807, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, ИК-2, Андрэю Кіму