September 3rd, 2008

AndReika Tibet Belarus Bielarus

Аздараўленьне ў чарнобыльскай зоне

Папярэдні допіс выдаліў.
У аналагічнай тэме пайшла гаворка.
http://community.livejournal.com/georgian_war/306293.html?thread=3918709#t3918709
Вось і хачу спытаць: ці дзейнічаюць на Беларусі якіясь мейсцы грамадзкага адпачынку й "аздараўленьня" для "незаможных" у забруджаных хіміяй ці радыяцыяй зонах? Наколькі радыяцыйна небясьпечней жыць у тым жа-ж Гомлі ці Мазыры ў параўнаньні зь Менскам?

Сэмінары на сядзібе Таварыства Беларускай Мовы

Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны




запрашае на гістарычныя семінары






18 і 25 верасня. Ігар Кузняцоў «Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі: гісторыя і сучаснасць», офіс ТБМ (завулак Румянцава, 12), 18.00.


21 верасня. Уладзімір Арлоў «Гістарычныя ваколіцы Менска», Палац мастацтва, 18.00.


27 верасня. Анатоль Грыцкевіч - «Гістарычная тапаніміка і тапаграфія Менска. Старажытны Менск», офіс ТБМ (завулак Румянцава, 12), 18.00.







Уваход вольны


Сардэчна запрашаем!