October 11th, 2008

  • 111290

УВАГА ! Спампуйце падручнікі па мове і гісторыі

На Адукацыйным партале http://adu.by/ можна спампаваць у фармаце PDF наступныя падручнікі і дапаможнікі:

Беларуская мова. 9 кляса
Вучэбны дапаможнік. 10 кляса. Беларуская мова
Англійская мова. 10 кляса. І.І. Панова
Нямецкая мова. 10 кляса. А.П. Будзько В.М. Еўтуховіч
Сусьветная гісторыя найноўшага часу, 1945-2005 гг., 2006 г.
Гісторыя Беларусі, 1945-2005 гг. В.М. Фамін, 2006 г.
Музыка 3 кляса 1-я чвэрць. А.Р. Гуляева, М.Б. Гарбунова, І.В. Яшчэмбская-Калёса.
gsbelarus

Будзьма! budzma.org
  • 111290

Распачаўся фэст нефармальнай адукацыі

У ім бяруць удзел каля 90 арганізацый і больш за 200 чалавек зь Беларусі, Украіны, Расеі, Нямеччыны, Швэцыі, Даніі і Польшчы.
Імпрэзы праходзяць у Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры. Ладзіць фэст асацыяцыя арганізацый, што займаюцца грамадзянскай адукацыяй.
За час фэсту яго ўдзельнікі зьбіраюцца паслухаць і абмеркаваць некалькі дзясяткаў дакладаў, сустрэцца з рэдактарамі і аўтарамі часопісаў “pARTisan”, “Тэксты”, “Паміж”, “Маналёг”, “Druvis”, паўдзельнічаць у майстар-клясах і конкурсах.
pavodlie http://www.svaboda.org/content/Article/1328900.html