Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” стартуе 20 кастрычніка
Адкрытая грамадская кампанія "Будзьма!" абвяшчае конкурс фотаздымкаў.
Прапанаваныя на конкурс здымкі павінны ўяўляць сабою дакументальнае ці мастацкае ўвасабленне вобразаў, партрэтаў і сітуацый, якія ў аўтараў асацыююца з Беларуссю ці беларусамі. Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях: 1. “Людзі Беларусі” (асобы і характары нашых суайчыннікаў) 2. “Краіна Беларусь” (краявіды і сітуацыі, якія падкрэсліваюць унікальнасць нашай краіны) 3. “Будзьма еўрапейцамі!” (беларускія асобы, сюжэты і вобразы, якія паказваюць нашу еўрапейскасць)
Усе працы павінны мець наступныя звесткі: імя і прозвішча (па жаданні - нікнэйм), поўная дата нараджэння, зваротны электронны адрас, пажадана кантактныя тэлефоны.
Прымаюцца фотаздымкі вагой не больш за 1 мегабайт
Фотаконкурс "Будзьма беларусамі!" будзе доўжыцца ад 20 кастрычніка 2008 г. да 31 сакавіка 2009 г.
Журы конкурсу: Міхал Анемпадыстаў, Андрэй Лянкевіч, Анатоль Кляшчук
Штомесяц будуць падводзіцца вынікі па кожнай з трох намінацый. Працы-пераможцы за месяц будуць выстаўляцца на інтэрнэт-старонцы www.budzma.org, а іх аўтары будуць урачыста ўзнагароджаныя арыгінальнымі прызамі ад кампаніі “Будзьма!”.
У сакавіку 2009 г. сярод штомесячных пераможцаў будуць вызначаныя лаўрэаты “Гран-пры” конкурсу ва ўсіх намінацыях. Апрача каштоўнага прызу, кожны з іх атрымае магчымасць займець персанальную старонку ў Інтернэце.
Як дзіўна, што мы жывем у сваёй краіне нібыта ў гасьцях: навокал іншая мова, іншая культура, іншыя рэчы. Мы настолькі звыкліся з гэтым, што амаль не заўважаем. А паміж іншым побач з намі існуе цуда, якое непараўнальна ні з чым - наша родная зямля, бацькаўшчына, карані якой прарастаюць на сьвет праз стагодзі. Калі я ўпершыню пачаў глыбей унікаць у гэтае пытанне, шукаць інфармацыю па тэме, падымаць гістарычныя звесткі, то падчас гэтага стала расьці ў мяне пачуцьцё, што я дакранаюся да нечага роднага, што было чамуьсці скрыта ад мяне. Цяпер жа я адчуваю, нібыта ў мяне з'явіліся карані, якіх раней не было, ды я магу цяпер вырасці ў магутнае дрэва!