February 14th, 2009

Logo MY
  • my_tut

Валянцін Тарас: Я быў нефармалам

Litwin

Идёт война народная, информационная война…

«…Каб зрабіць ксяндза больш схільным да саступак, райвыканкам наслаў на каталіцкую парафію камісію па праверке заканадаўства ў галіне свабоды сумлення (аказваецца ёсць такія камісіі ў кожным райвыканкаме – прынамсі так тлумачаць у Лельчыцах)…»

Газэта «Гомельская правда»: «… В итоге развернулась настоящая информационная война. Опущу то, в каких грехах обвиняют представителей местной власти на страницах некоторых изданий и всемирной паутины. На одном из интернет-сайтов появился даже призыв ко всем неравнодушным названивать по конкретным номерам телефонов. В итоге анонимные угрозы звучат ежедневно. Примерно такого содержания: “Вы на себя взяли не ту миссию. Когда начнете испытывать страдания, вспомните о кресте, но вам уже ничего не поможет”…».

Якая жахлівая для атэістых пагроза! :) Ці верыць антыкатоліцкаму агітпропу рэґіянальнай саўбелкі, ці не — вашае, чытачы, права. Варта зазначыць, што без розгаласу тэма была б, відавочна зьлітая, а крыж — спілаваны. А зьмяшчэньне нумараў тэлефонных у ЖЖ (новы нумар Тушынскай А.І.) і тэлефанаваньні — таксама маюць пэўны плён. Чыноўнік таксама чалавек і сумняецца: а неўзабаве пекла сапраўды існуе… :) Дзеля таго — «дакумант завізаваны ва ўсіх становах, якія ўказаў у сваім рашэнні Лельчыцкі райвыканкам». Мо’ гэта й не апошні пост аб гэнай тэме, але дзякуй усім, хто ня быў гэтыя дні абыякавы!

І ’шчэ варта параўнаці, што Лельчыцкі пратаерэй Алег Несьцярэня нібыта мовіў уладнай «Гомельскай праўдзе», а што гэзэце «Rzeczpospolita»: «…Ніякіх незадавальненняў у сувязі з усталяваннем крыжа ў Лельчыцах не было. (...) Крыж пастаўлены каталікамі з'яўляецца хрысціянскім сымбалям пакутаў Хрыста і для праваслаўных…».

Ранейшыя матэрыялы: «Антыкаталіцкі ўгар у Лельчыцах - 5».