February 19th, 2009

  • alcorec

Первые фотографии Белорусских ноутбуков

Во как! Впереди планеты всей! 21 век все-таки.



Первой на рынке появится модель с 15-дюймовым широкоформатным экраном на базе процессоров Celeron и Intel Core 2 Duo. Ноутбуки будут оснащаться модулем Wi-Fi, DVD-RW и встроенной сетевой картой...

Read more... )
Litwin

Адраджэньне Духу Вялікае Літвы


«…Грунтуючыся на выніках нашых даследаванняў, я ўпэўнены, што літоўцы ў этнічным, гістарычным і геапалітычным сэнсе ёсць для беларусаў найбліжэйшым народам, а сяброўскія, саюзніцкія адносіны паміж намі мусілі б быць прыярытэтнымі ў культурнай і палітычнай сферах. Відаць, заўчасна казаць пра рэальныя магчымасці адраджэння ВКЛ, бо для гэтага пакуль яшчэ існуе шэраг сур’ёзных перашкодаў з абодвух бакоў, але ж ніхто не забараняе весці добразычлівую дыскусію аб гэтым з пэўнай перспектывай на будучыню, развіваць узаемныя кантакты, быць ініцыятарамі і ўдзельнічаць у супольных праектах, у рэшце рэшт, проста нармальна камунікаваць на асабістым узроўні…

Тут акурат варта было б звярнуцца да ідэі рэгіяналізму, якая дала б магчымасць атаесамляць сябе не толькі з нейкай адной нацыяй, але з пэўным гістарычным і этнакультурным рэгіёнам… Этнічным, балтамоўным літоўцам, відаць, варта прызнаць, што могуць існаваць і беларуска- ды польскамоўныя літоўцы, але ўсялякія развагі пра «сапсаванасць» апошніх або «асталасць і дзікасць» першых варта перарываць на корані. Узаемапаразуменне магчымае толькі на аснове ўзаемапавагі. Гэта самы годны і прадуктыўны шлях…»

«Адраджэнне Духу Вялікай Літвы»

Тамака ў тэм ліку і пра канфлікт за «нашу й вашу» Вільню, таму, у тэм ліку датычна грамадзянскай вайны славяна- й балтамоўных літоўцаў, варта ўгадаці: «Канфлікт за Вільню вынікаў з сутыкненьня двох візый мінуўшчыны Краю, што рэпрэзэнтаваныя былі праз г.зв. старалітвіноў (Staro-Litwinów) і новалітоўцаў (Nowo-Litwinów). І першыя, і другія былі нашчадкамі Велькага Княства Літоўскага і грамадзянамі аднаго Краю. Розьніца, але-ж рашучая, палягала на тым, што першыя зьвязвалі сваю грамадзянскасьць зь дзяржавай і вернасьцю Статутам Літоўскім, тады як для другіх дзяржаўнасьць асацыявала ся выключна з мовай літоўскай…».

UPD: Абмеркаваньне тэмы на by_politics, запрашам…