April 2nd, 2009

Glamur

РУЖАНЫ (Брэсцкая вобласць)

А зараз апошні горад вандроўкі ІвацэвічКосава–Ружаны. Для мяне было абсалютнай нечаканасцю гэты палац. Вядома я ведала куды еду, ведала як ён выглядае, але калі едзеш па вуліцах які ў асноўным складаецца з прыватнага сектара, з’яўляецца адчуванне, што едзеш дзесьці ў Мінску ў тым жа Паўночным пасёлку, і тут знянацку ўсё абрываецца і перад табой стаіць прыгажосць. Як я тады зайздросціла жыхарам дамоў, якія жывуць каля такога месца. Але мабыць як і ўсё што знаходзіцца побач, калі бачыш гэта кожны дзень не ўспрымаеш яго як нешта не рэальнае.

Collapse )

Першае даследаванне ў галіне правоў студэнтаў у Мінску!

Моладзевая прафсаюзная група Студэнцкая Рада апублікавала PDF-версію брашуры "Правы студэнтаў. Вынікі анкетавання студэнтаў вучэбных устаноў г. Мінска". Выданне з'яўляецца вынікам праведзенага ў верасні-кастрычніку 2008 году анкетавання студэнтаў 33-х мінскіх сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. Анкетаванне было скіраванае на выяўленне і вывучэнне парушэнняў правоў студэнтаў, узроўня грамадзянскай актыўнасці студэнтаў, а таксама пошук магчымых шляхоў вырашэння выяўленых праблем. Дадзеная падзея стала першай спробай вывучыць якая склалася сітуацыю з правамі студэнтаў у Беларусі, а таксама выявіць тэндэнцыі яе развіцця. Анкетаванне праводзілася ў супрацоўніцтве з Міжнароднай Сеткай - Моладзевы Праваабарончы Рух, Міжнароднай сеткай па правах студэнтаў і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт". Усяго ў анкетаванні прыняло ўдзел каля 640 навучэнцаў і студэнтаў.

Чытаць і спампаваць анкету