June 2nd, 2009

Wiciaz

Парушэньні ў часе рэфэрэндуму-1995

14 траўня 1995 году адбыўся рэфэрэндум па чатырох пытаньнях, прапанаваных А. Лукашэнкам. Наколькі ён быў легітымны? Паводле меркаваньняў шэрагу юрыстаў, як працэдура прызначэньня, гэтак і само правядзеньне рэфэрэндуму дазваляюць казаць пра парушэньні тагачасных Канстытуцыі і законаў…

— Сумнеўная легітымнасьць пытаньняў: вынясеньне пытаньняў аб мове і сымбалях парушала артыкулы 17, 78 і 148-2 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Закон “Аб народным галасаваньні (рэфэрэндуме)”.

— Парушэньні у часе прызначэньня рэфэрэндуму: працэдура прызначэньня рэфэрэндуму адбывалася з парушэньнем, як мінімум, Закона “Аб статусе дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь” (паводле якога дэпутат зьяўляецца асобай недатыкальнай) і “Часовага Рэглямэнту Вярхоўнага Савета”.

— Парушэньні ў часе агітацыі: агітацыя ў пытаньнях рэфэрэндуму адбывалася з парушэньнямі Законаў “Аб народным галасаваньні (рэфэрэндуме)”, “Аб выбарах дэпутатаў Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь” і “Аб статусе дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь”.

— Парушэньні ў часе галасаваньня: паводле назіральнікаў, галасаваньне адбывалася з парушэньнем Закона “Аб народным галасаваньні (рэфэрэндуме)”.

— Зацьвярджэньне вынікаў: Вярхоўны Савет 12-га скліканьня нягледзячы на тое, што пасьля рэфэрэндуму выконваў функцыі вышэйшага заканадаўчага воргану краіны яшчэ амаль восем месяцаў (у выніку таго, што ВС 13-га скліканьня ня быў своечасова абраны, ягоныя паўнамоцтвы скончыліся 8-га студзеня 1996 г.) – не зацьвердзіў вынікаў травеньскага рэфэрэндуму. Гэта зрабіў толькі Вярхоўны Савет 13-га скліканьня.

Такім чынам, у часе прызначэньня і правядзеньня рэфэрэндуму 1995 г. былі парушаныя, як мінімум, артыкулы 17, 78 і 148 ч. 2 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Законы “Аб народным галасаваньні (рэфэрэндуме)”, )”, “Аб выбарах дэпутатаў Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь”, “Аб статусе дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь”, а таксама “Часовы Рэглямэнт Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь”.

Сяргей Навумчык «Парушэньні ў часе рэфэрэндуму-1995»

Глямур
  • ljoksa

А ТЫ ГЛЯДЗІШ БЕЛСАТ?!

Poll #1409773 Толькі БЕЛСАТ :)

А вы глядзіце БЕЛСАТ?

Так, гляджу праз талерку
6(27.3%)
Толькі тое, што трапляецца ў Інэце
6(27.3%)
Пакуль не, але ж шукаю магчымасьці
1(4.5%)
Не, і не зьбіраюся
7(31.8%)
А мне ўсё да фенібені
2(9.1%)

Акцыя прымеркаваная да дня абароны дзяцей адбылася ў Салігорску. Тэлеканалу БЕЛСАТ пры падтрымцы мясцовых маладафронтаўцаў атрымалася перафарбаваць горад у колер дзіцячых усьмешак і суцэльнага пазытыву.
"Яшчэ ніколі мы ня чулі столькі дзіцячых "калі ласка" і "дзякуй"
, - кажа Вераніка Самойлава, адна з удзельніц сьвяточнага мерапрыемства. - Суцэльны пазытыў. Думаю, цяпер пра БЕЛСАТ будуць ведаць нават у дзіцячых садках."
Падрабязьней тут
AndReika Tibet Belarus Bielarus

Мы — грамадзяне ВКЛ!

Наўздагон «Мы — грамадзяне ВКЛ!»

Князь Мацей Радзівіл прызнаўся, што многія нашчадкі гэтага славутага роду дагэтуль лічаць сябе грамадзянамі Вялікага Княства Літоўскага: «Я моцна ўражаны пабачаным у Міры, бо быў тут дваццаць гадоў таму. Тады гэта ўсё выглядала вельмі кепска. Быў знішчаны могільнік, сам замак быў малаадбудаваны, а цяпер бачу, што касцёл і царква адбудаваныя. Гэта вельмі радуе. Пазнаёміліся мы ў Міры і з некалькімі асобамі, якія вельмі цікавяцца культурай, традыцыямі і хочуць нешта ведаць пра мінулае…

Разумееце, зусім не важна, хто я па пашпарце — паляк, літовец ці беларус. Галоўнае, што ў сэрцы я адчуваю сябе грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага… Цэнтр ВКЛ — гэта, безумоўна, Беларусь. Мне падаецца, што сэрца Княства тут б’ецца ў кожным чалавеку. Можа быць, людзі мараць эміграваць у тую легендарную і моцную краіну»
.