September 28th, 2009

Litwin

480-я ўгодкі І Статуту Вялікага княства Літоўскага. Акцыя.

І Статут Вялікага княства Літоўскага быў зацьверджаны Жыгімонтам Казіміравічам «Вялікім» і ўведзены ў дзеяньне 29 верасьня року 1529-га. Складальнікі Статуту адыйшлі ад сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, і выпрацавалі ўласную — на грунце новых прынцыпаў: сувэрэннасьць дзяржавы (насуперак сярэднявечнаму касмапалітызму), прыярытэт пісанага права…

Падрабязьней пра І Статут ВКЛ
і спасылкі на тэксты артыкулаў Статуту:

http://nicolaev.livejournal.com/1269730.html

З нагоды 480-ых угодкаў першага нашага Статуту, прапануем усім, каму блізкая гісторыя й культура Вялікай Літвы, далучыцца да акцыі! Распавядзіце пра Статут на сваех сайтах, форумах, у блоґах, ЖЖ і г.д.; апрача таго, зьмясьціце тамака-ж адну ці некалькі вытрымак з І Статуту (пажадана з тлумачэньнямі, чаму абралі менавіта той фраґмэнт).

Тэксты шукайма па вышэйназванай спасылцы.
http://nicolaev.livejournal.com/1269730.html
Тэрмін дзеяньня акцыі — не абмежаваны,
можна пісаць хоць цяпер… : ) Далучаймася!
http://vkontakte.ru/event11891417
Угодкі, нагадаем, у аўторак, 29 верасьня.

2
  • jadviha

Андрэй Лянкевіч: На поспех у цябе звычайна ёсць роўна дзве хвіліны

Еўрарадыё паразмаўляла з вядомым беларускім фатографам - Андрэем Лянкевічам, які шчыра распавёў сваю гісторыю фатографа, падзяліўся думкамі пра развіццё сучаснага рынку фатаграфіі, паспрабаваў патлумачыць, чаму тэкст забірае візуальную мову фотаздымку і даў парады, як апынуцца і затрымацца ў сусветнай фатаграфіі.

Даведка Еўрарадыё: Андрэй Лянкевіч, беларускі фатограф, нарадзіўся ў 1981 годзе ў Гродне. У 2004 годзе атрымаў ступень бакалаўра эканамічных навук у БДУ. У 2004-2005 гадах вучыўся ў “Caucasus Media Institute” у Ерэване ў межах праграмы “World Press Photo”, які скончыў з адзнакай. Дыпломным праектам была гісторыя пра Езедаў — маленькі народ Арменіі. Па выніках праекту была выдадзеная кніга. У 2006 годзе ўдзельнічаў у міжнародным фотапраекце “Зона”, у межах якога 12 фатографаў з краін Еўрасаюза і краін, якія мяжуюць з ЕС, працавалі над фотарэпартажамі на тэму “Мяжа”. У верасні 2007 года ўдзельнічаў у "Focus on Monferrato" майстар-класе. У 2008-м працаваў над серыяй фатаграфій пра сучасную сям'ю ў межах стыпендыі асацыяцыі "Pour l'Instant" (Ніёрт, Францыя).

Чытаць далей...
AndReika Tibet Belarus Bielarus

Зварот беларускамоўных грамадзкіх дзеячаў напярэдадні перапісу