October 19th, 2009

Толькі на Камунікат.org: Алег Трусаў, Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах

Беларусь у яе этнаграфічных межах
Трусаў Алег

Кніга кандыдата гістарычных навук, дацэнта Алега Трусава распавядае пра дзяржаўныя ўтварэнні беларускага народа, якія ў афіцыйнай (беларускай і замежнай) гістарыяграфіі да гэтага часу не прынята лічыць беларускімі. Кніга паказвае, што беларускі народ, у праве на дзяржаўнасць якому некаторыя гора-палітыкі адмаўляюць да гэтага часу, акрамя асноўных дзяржаўных утварэнняў (Полацкае, Тураўскае, Пінскае, Наваградскае і інш. княствы, Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, БНР, БССР, Рэспубліка Беларусь) утварыў яшчэ два вялікія княствы (Цвярское і Смаленскае), дзве рэспублікі (Пскоўскую і Сярэднюю Літву), валодаў краямі, землямі (Дзвінскі край, Северская зямля, Надбужская краіна) і нават блізкімі ды заморскімі калоніямі. Выданне ўтрымлівае таксама рэцэнзіі на пяць найбольш цікавых гістарычных кніг апошніх гадоў. Болей...