October 21st, 2009

Толькі на Камунікат.org: Васіль Быкаў Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах

Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах, том 2
Шапран Сяргей

Гэтая кніга, па сутнасці, — першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944—1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф’евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каверыным, Л. Лазаравым, В. Някрасавым, А. Твардоўскім, часопісам «Новый мир» ды інш.) з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў, а таксама артыкулы ў перыядычным друку (пачынаючы з 1948 г.) і ўспаміны (у тым ліку Ч. Айтматава, С. Алексіевіч, Г. Бакланава, С. Быкава, В. Быкавай, Г. Бураўкіна, Б. Васільева, М. Гарбачова, І. Карпюк, У. Някляева, З. Пазьняка, А. Пяткевіча, С. Шушкевіча, А. Якаўлева). Пры падборы ілюстрацыйных матэрыялаў перавага аддавалася малавядомым фотаздымкам В. Быкава, пэўная частка якіх друкуецца ўпершыню. Болей...


navushniki

З усіх беларусаў моладзь найменш жадае размаўляць па-беларуску

Беларусы паважаюць родную мову, але не хочуць на ёй размаўляць. Бо ставяцца да яе не як да асабістай каштоўнасці, а як да грамадска важнай справы, якую “заўжды робіць хтосьці, а я магу сачкануць”. Самае горшае стаўленне да мовы — сярод моладзі

Пра гэта і іншае ў інтэрв'ю “Еўрарадыё” расказвае адзін з аўтараў даследвання “Нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў: хто мы і якімі будзем”, сацяёлаг Віталь Сіліцкі.
Logo MY
  • my_tut

“СБ-Беларусь сёння” могуць аб’яднаць з “Рэспублікай”, а “Звязду” - з “Народнай газетай”

сымбаль Б.Н.П.

Сьвіслач 2009

25 кастрычніка ў Сьвіслачы адбудзецца штогадовая акцыя ўшанаваньня паўстанцаў 1863 году.

Пра мерапрыемства, якое ладзяць гарадзенскія грамадзкія актывісты, падрабязьней можна прачытаць тут.

Хто мае магчымасьць прысутнічаць на мерапрыемстве - прыязджайце!

Сябры! Пашырайце інфармацыю пра гэтаю акцыю!