November 26th, 2009

Litwin

Наша тутэйшасць

Канстанцыя Скірмунт «Наша „тутэйшасць“»

«З’явіўся нядаўна ў прэсе выраз, якія стаўся прычынаю абразы для людзей з партыйнымі поглядамі, выраз, які акрэслівае элементарнае самапачуццё жыхароў нашага краю — Літвы разам з Беларуссю. Выраз гэты — нашая тутэйшасць. Іранізавалі на гэты тэмат у выданнях, рабіліся строгія дакоры тым, хто «наіўна» прызнаваўся да «тутэйшасці», ранілася і раніцца натуральнае ды здаровае пачуццё. Зразумейма той выраз ў сапраўднасці, а не ў карыкатуры…

Кожны з нас, халоп або шляхціч, на зямлі Літвы ці Беларусі, мае аднолькавае права з годнасцю звацца літвінам, палякам альбо беларусам. Кожны з нас мае права культурнымі і маральнымі спосабамі кшталціць і развіваць свой народ. Кожнаму з нас: зямлю пад нагамі, неба над галавою, ягонаю ёсць вялікая мінуўшчына краю. І тыя правы, прынятыя з гісторыі, сённяшні дзень перадае будучыні…»

Litwin

Цуд да Раства

Праз год як распачалася, Ласкай Божай і працай блоґераў,
пасьпяхова скончылася дабрачынная акцыя «Цуд на Раство».

«Міхалінка-мабіль: Вазок прыехаў у Бабруйск»
«Акцыя „вазок для Міхалінкі“ скончылася»
«Мара блогеркі стала явай»

«Цуд з рухавічком» (+ foto, video)

«Шэсць прыступак — многа гэта ці мала? Большасці з нас, каб пераадолець іх, спатрэбіцца зрабіць тры крокі. Старому чалавеку — шэсць крокаў, з перапыначкам на адпачынак. А спрытнаму хлапчуку ці дзяўчынцы — усяго адзін скок. Звычайны жылы дом у Бабруйску. Кватэра на першым паверсе. Ад яе дзвярэй да вулічнага асфальту — шэсць прыступак. Але для Інгі michalinka Татур, якая жыве за гэтымі дзвярыма, тыя прыступкі, што Альпы — непераадольныя…»

Інга Татур: «Калі я пачала верыць у Бога, то перастала баяцца»

«Я ўсё дзяцінства чакала, калі пачну паміраць. А яшчэ я баялася надыходу моманту, калі я перастану хадзіць. Калі гэта здарылася, мне было 14 гадоў…»

Litwin

24.11.09. Вялікая кніга ВКЛ