December 3rd, 2009
Łatyszonek Oleg, Mironowicz Eugeniusz, Historia Białorusi на Камунікат.org
Выданьне ў суаўтарстве беларускіх гісторыкаў з Польшчы Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча дае магчымасьць даведацца пра гісторыю Беларусі для беларусаў у Польшчы ды проста жыхароў гэтай краіны. Аўтары прапаноўваюць гісторыю Беларускага народу ад моманту далучэньня Беларускіх земляў да Расейскай імпэрыі, да сучаснай гісторыі незалежнай Беларусі. Гісторыкі спрабуюць абапіраючыся на факты зьнішчыць тыя стэрыятыпы, што існуюць наконт Беларусі, яе народа і яе гісторыі у польскай гістарычнай навуцы. Перадусім аўтары імкнуцца паказаць беларускаю гісторыю, вызваленую ад поглядаў якія да сёньня пануюць у польскай гістарыяграфіі.Для чытачоў выданьне быдзу магчымасьцю зірнуць на гісторыю сваёй краіны вокам беларускіх гісторыкаў, не абцяжараных ідэалягічным размежаваньнем, што дзеліць навукоўцаў Беларусі. Ідэалягічныя устаноўкі ня маюць ніякага ўплыву на факты прадстаўленыя аўтарамі выданьня. (З.К.) Болей...
Цяпер кніга "Гісторыі Беларусі ад сярэдзіны ХVIII ст. да пачатку ХХІ ст." выйшла таксама на беларускай мове.
Пераклад
Там жа можна і рускамоўны тэкст прачытаць.