February 8th, 2010

Pater Noster, 01 (51) 2010 на Камунікат.org

Pater Noster
выданьне рымска-каталіцкай парафіі сьвятога Казіміра ў Жлобіне
01 (51) 2010

Ад рэдакцыі. Дарагія нашыя чытачы! Больш за год не сустракаліся мы з вамі на старонках нашае газэты. Як Вы памятаеце, апошні нумар выйшаў у студзені 2009 года. Крызіс, які ўскалыхнуў сьвет, закрануў таксама й нашае выданьне. Нельга сказаць, што прычынамі нявыхаду газэты былі толькі матэрыяльныя - хапала таксама іншых праблемаў. Аднак сёньня мы аддаем у Вашыя рукі новы нумар газэты «Pater Noster». Спадзяемся, што дзякуючы Вашым малітвам, матэрыяльнай дапамозе і гатоўнасьці прысьвяціць крыху ўласнага вольнага часу для ўдзелу ў стварэньні газэты, мы будзем ізноў бачыцца з Вамі штомесяц без перапынку. Насамрэч, гэта ў вялікай ступені залежыць ад Вас, шаноўныя чытачы. Заклікаем Вас таксама да дасыланьня на адрас рэдакцыі Вашых артыкулаў, лістоў, гісторый, разважаньняў. Найлепшыя працы мы будзем друкаваць на старонках нашай газэты. Памятайце, што газэта ствараецца для Вас і Вамі - вернікамі. Давайце ж разам пераадольваць тыя цяжкасьці, якія сустракаюцца на шляху нашага выданьня. Болей...

and
  • e_ndrus

Фотарэпартаж: з лыжных гонак «Беларуская лыжня» сярод мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання і іншых

Першынство Глыбоцкага раёна па лыжных гонках «Беларуская лыжня», прысвечанае 65 – годзю вызвалення Беларусі, адбылося 6 лютага ва ўрочышчы Барок бліз Глыбокага. Нягледзячы на раптоўную смерць аднаго з удзельнікаў, мерапрыемства не было спыненае.

(глядзець далей)

Барадулін Рыгор, Аратай, які пасвіць аблокі на Камунікат.org

Аратай, які пасвіць аблокі
Сяброўскае слова, эсэ і некананіэаваныя ўспаміны
Барадулін Рыгор

Кнігу народнага паэта Р. Барадуліна складаюць артыкулы пра творчасць выдатных пісьменнікаў — У. Дубоўку і Л. Геніюш, П. Панчанку і В. Быкава, М. Аўрамчыка, У. Лісіцына, Я. Янішчыц, К. Цвірку і шмат іншых. У другім раздзеле аўтар успамінае тых, з кім сябраваў і працаваў, сустракаўся і жыў побач — у маленстве, маладосці, у літаратуры; гэта слынныя дзеячы культуры, землякі і сябры, такія, як П. Пестрак і Р. Бярозкін, П. Броўка і Г. Цітовіч, У. Караткевіч і М. Стральцоў, Л. Баразна і А. Анікейчык. Да ўспамінаў натуральна дадаецца падборка «Здубавецця», як працяг жыцця народнага — мудрага, смешнага, дасціпнага, натуральнага — заключанага ў слове, як у бурштыне. Болей...

Чобат Алесь, Зямля св. Лукі на Камунікат.org

Зямля св. Лукі
Чобат Алесь

„Зямля св. Лукі” Алеся Чобата – гэта ўнікальная кніжка ў беларускай літаратуры. Яе арыгінальнасць палягае не ў новых фактах з гісторыі Беларусі, але ў іх, менавіта новай, ацэнцы. Чобат напісаў сваю гісторыю наважытнае Беларусі, без нудотнае прафесаршчыны ды ўтомнае храналогіі. Стварыў тэкст для зацікаўленага чытання і нестандартных роздумаў. Гэта кніжка не для вучняў і студэнтаў, але для інтэлігентных людзей, якія маюць у сабе неабходны ліміт ведаў. Аўтар прапануе чытачу не столькі інфармацыю, колькі якраз свой погляд на падзеі, з якім можна і не пагаджацца, аднак выклікае ахвоту задумацца. (з Прадмовы Сакрата Яновіча) Болей...