March 5th, 2010

Дзеяслоў, 43 на Камунікат.org

Дзеяслоў
Літаратурна-мастацкі часопіс
43

Рай пачынае паказваць зубы... ...І нятолькі зубы, але і кіпцюры. Вельмі жорсткія і бязьлітасныя, хутчэй пякельныя. Біч зьведаў іх, калі выправіўся да ракі на тую ж рыбалку. Толькі ўжо адзін, без гаспадара. Дарога была знаёмая, і вада знаёмая, і рыбы ў ёй, прынамсі, драбязы не паменела. Ніколькі яна яшчэ ня вырасла, была і заставалася яго наедкам і здабычай. Але колькі ён ні паласкаў лапы ў вадзе, ні выстаўляў кіпцюроў накшталт кручкоў, гэты наедак брацца не жадаў, абыходзіў бокам. Ды яшчэ і пацьвельваўся, плёхаўся то пасярэдзіне, то зусім каля друго габерагу. (Віктар Казько, Сказ пра ката, каторы сьмяяўся, фрагмэнт) Болей...

Пранкі зранку 13

Яўген Ліпковіч: сам каго хош у лес вывезу

Самы палітычна падкаваны журналіст новай эры Вітаўт Я.Бісь-Януковіч пасля тыднёвага адпачынку ў Севастопальскім парку вырашыў патэлефанаваць кандыдату ў кандыдаты спадару Яўгену Ліпковічу.

Будучы палітык вельмі спяшаўся на Радыё «Свабода», але ўсё ж паспеў адказаць на пару бяскрыўдных і вельмі важных пытанняў.



СЛУХАЦЬ!