March 19th, 2010

Беларус, 566 на Камунікат.org

Беларус
Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце
566

Зварот да беларускага народу з нагоды 92-х угодкаў БНР. Дарагія Суродзічы-Беларусы! Ад імя Рады Беларускае Народнае Рэспублікі вітаю Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам, Днём Волі, і жадаю Вам правесьці яго зь вераю і надзеяю на лепшую будучыню. Беларускі народ даможацца волі й дэмакратыі, так як дамогся незалежнай дзяржавы. У вольным сьвеце мы ведалі, што ніякае зло ня можа быць вечным. Чыталі Трэйцюю Ўстаўную Грамату Рады БНР, якая абвяшчала незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублікі, і верылі, што, калі ў 1918 годзе ў такіх цяжкіх умовах наш народ здолеў выказаць сваё жаданьне быць вольным між вольнымі народамі сьвету, дык ён знойдзе ў сабе сілы ператрываць зьдзек і няволю савецкіх часоў ды адродзіць зноў сваю незалежную дзяржаву. Сёньня хацела-б падзяліцца з Вамі вытрымкай з Трэйцяй Устаўной Граматы, якую ўважаю асабліва натхняльнай: “Цяпер мы‚ Рада Беларускае Народнае Рэспублікі скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці‚ якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю вольнаю дзяржаваю. На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя зьвязі‚ якія далі магчымасьць чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Берасьці‚ што забівае насьмерць беларускі народ‚ дзелячы зямлю ягоную на часткі.” Болей...