March 24th, 2010

Wiciaz

23.03.10. Агрогламур

«Аргентинская Diario La Nacion – издание частное и серьезное. Тем не менее, обстановка, в которой Александр Лукашенко во время своего визита в Венесуэлу дал интервью ее журналисту, была по-настоящему неформальной. Сам Президент признался – такого еще не бывало…»

Конечно не бывало! Такого и в мире, наверное, не бывало, чтобы глава государства, явно предупреждённый о грядущем интервью, давал в стране государственного визита единственное (!) интервью серьёзному СМИ, кое покажут на ТВ, сидя в кепке, майке и красно-зелёных, в цвет госсимволики, трусняках-плавках, раздвинув ноги :) Спешите сие узреть! :)

Wiciaz

Зварот аб прызнанні 25 Сакавіка і 8 Верасня дзяржаўнымі святамі

«Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ініцыявала кампанію збору подпісаў пад зваротам да ўраду Беларусі з патрабаваннем аб’явіць 25 Сакавіка і 8 Верасня дзяржаўнымі святамі… Пазней гэты дакумент з подпісамі будзе перададзены ў Адміністрацыю прэзідэнта ды ва ўрад…»

Падпісаць зварот аб прызнанні 25 Сакавіка і 8 Верасня дзяржаўнымі святамі!

Cabanowski Marek, Generał Stanisław Bułak-Bałachowicz на Камунікат.org

Generał Stanisław Bułak-Bałachowicz
Zapomniany bohater
Cabanowski Marek

Нарадзіўся ў Мейштах ў сям’і фальварковага арандатара. Паводле афіцыйных зьвестак паходзіў зь сялян Відзаўскай воласьці Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні. Сын Мікодыма-Міхала Сільвестравіча і Юзэфы народжанай Шафран Балаховічаў. Бацькі мелі шэсьць дачок і трох сыноў, між іншых і Юзафа (у будучым генэрала). Сям’я была неаднароднаю ў нацыянальным складзе — маці вызнавала сябе як польку, а бацька быў беларусам, моцным беларускім патрыятызмам вызначаўся брат Юзаф. Прозьвішча «Булак-Балаховіч» зьяўляецца штучным і ўтвораным самім Станіславам Балаховічам. Гэткае ж прозьвішча прыняў і ягоны брат гэнерал Юзаф Балаховіч. У Польшчы быў прыняты адмысловы закон, які дазваляў афіцыйна далучыць «вайсковыя мянушкі» часоў вайны за незалежнасьць Польшчы да прозьвішчаў. Скончыў школу ў Новааляксандраўску. Навучаўся ў Петраградзкай прыватнай мужчынскай гімназіі сьв. Станіслава. Займаўся сельскагаспадарчаю аканамічнаю працаю. У 1903 працаваў бухгальтарам у чыгуначных установах. У 1904—1914 адміністратарам маёнтку Гарадзец-Лужкі ў Дзісенскім павеце (цяпер вёска Лужкі Шаркоўшчынскага раёну) графа Плятэр-Зіберґа. (be-x-old.wikipedia.org) Болей...

Хільмановіч Уладзімір, Краязнаўчыя кропкі, 24.03.2010 на Камунікат.org

Краязнаўчыя кропкі
Хільмановіч Уладзімір

Вупуск штотыднёвай перадачы Радыё Рацыя "Краязнаўчыя кропкі" прысьвечаны найвялікшаму нацыянальнаму сьвяту беларусаў - 25 сакавіка, Дню Волі, гадавіне абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі. У перадачы распавядаецца пра тыя мясьціны і мясцовасьці Гарадзеншчыны які зьвязаныя зь дзейнасьцю Рады і Ўраду БНР а таксама пра тыя кропкі на мапе, зь якімі зьнітаваны лёс тых дзеячоў якія тварылі тагачасную гісторыю. Болей...