May 4th, 2010

AndReika Tibet Belarus Bielarus

05.05.10. КДБ апрацоўвае інвалідаў-вазочнікаў

poczobut: «Майму знаёмаму інваліду 1-групы сёння патэлефанавалі з КГБ. Незнаёмец званіў на мабільны і прадставіўшыся супрацоўнікам ГБ пацікавіўся ці не плянуюць інваліды акцыі ў сувязі з Міжнародным Днём змагання інвалідаў за свае правы, які прыпадае на 5 мая. На памяці ў ГБ відавочна знакамітая акцыя інвалідаў-вазочнікаў з 2007 года. Мой знаёмы быў адным з тых, хто ў ёй удзельнічаў. Напярэдадні "гарачай даты" ГБ, такім чынам, вырашыла "прашэрсціць" тых хто можа ізноў вывесці людзей на вуліцы Мінска... Як бачна параноя ў краіне дайшла да таго, што сур'ёзны орган дзяржаўнай бяспекі кваліфікаваў як "дзяржаўную небяспеку" актыўнасць людзей, якія прыкаваныя да сваіх вазкоў».

«…Антон Сьвёкла адказаў, што зьдзіўлены такімі пытаньнямі — тым, што ён быццам бы павінен інфармаваць КДБ пра свае асабістыя пляны. Раней Антон Сьвёкла ўзначальваў гарадзенскую арганізацыю інвалідаў-вазочнікаў…»

Падарожжы Свабоды: “У Дружным мы патрапілі з радыяцыйнага ў хімічны Чарнобыль…”