April 11th, 2011

"Ян Кёрціс жыве!" — "Петля пристрастия" прэзентавала альбом "Гипнопедия"

 

"Петля пристрастия" пачала свой сэт з жыццесцвярджальнай песні з прыпевам "Завтра тут станет гораздо теплей". Ілля падзякаваў усім, "хто прыйшоў атрымаць супольны аргазм", скінуў з галавы чырвоны каптурок, зняў акуляры і цалкам абстрагаваўся ад наваколля. "Я вас не бачу, але адчуваю, як дрыжаць кончыкі вашых пальцаў", — спакойным голасам кажа Чарапко між песнямі, прымружваючы вочы, і выпівае разам з калегамі за юбілей палёту чалавека ў космас. Яго манера выканання часам нагадвае Фёдарава з "АукцЫона", адчуванне ўзмацняецца падчас выканання новай песні "Чёрный квадрат".
Нягледзячы на тое, што альбом з’явіўся ў сеціве за дзень да канцэрту, людзі ўжо ведалі песні на памяць. Але асабліва на ўра пайшлі песні з папярэдняга дыска "Всем доволен".

Фотарэпартаж

Tiger Lillies паказалі музычны тэатр абсурду ў Мінску

 
Tiger Lillies

Брытанскія фрыкі прыехалі ў Мінск, каб паспяваць свае правакацыйныя песенькі і паказаць брутальнае шоу. Марцін Жак спяваў пра непрыстойнасці, Андрыян Стаўт у масцы смерці вадзіў смычком па піле, а бубнач Эдрыян Х’юдж дзяўбаў па сваім інструменце лялькай.


Фотарэпартаж