September 9th, 2011

Князь Вялікага Княства Паэзіі – Вечар паэзіі Чэслава Мілаша


Рышард Крыніцкі (Польшча)

Імпрэза, што прайшла ў залі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, была звышнасычанай. У гэты вечар тут адзначалі 100-годдзе Чэслава Мілаша. Дзеля гэтай падзеі ў Мінск з’ехаліся культавыя паэты сваіх моваў і культур з Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі, каб пачытаць творы Мілаша ды свае яму прысвячэнні. У фае ў гэты вечар адкрылася выстава “Чэслаў Мілаш і жыццё”, рэалізаваная дзякуючы варшаўскаму літаратурнаму музею імя Адама Міцкевіча. У межах гэтай жа імпрэзы прайшла прэзентацыя беларускага выдання Мілаша ў чатырох тамах. Творы з кніг “Выратаванне”, “Даліна Ісы”, “Родная Еўропа” і “Зямля Ульра” не чыталі – выконвалі акторы Купалаўскага тэатру Раман Падаляка і Зоя Белахвосцік, а таксама Андрэй Хадановіч у музычным суправаджэнні гурта “Рацыянальная дыета”. Уласна гэты літаратурна-музычны сэт быў яшчэ адной нагодай – каб прэзентаваць аўдыёкнігу Чэслава Мілаша Чалавек шматпавярховы”. Чытаныя на розных мовах, яны з’явіліся адначасова ў 10 гарадах свету.


Фотарэпартаж