October 3rd, 2011

Noize MC: «Рэвалюцыя зноўку ў модзе!»


Noize Mc

Вялікая канцэртная восень распачалася ў Беларусі з лёгкай затрымкай. Затое як! Урачысты старт здзейсніў Noize Mc — галоўны скандаліст, фрыстайлер і зорка YouTube. Канцэрт сумясціў дзве падзеі вялікай важнасці, бо быў, па сутнасці, не толькі канцэртам, але і афіцыйным стартам жыцця новага клуба«Re: public». Яшчэ да адкрыцця клуб атрымаў званне галоўнай надзеі канцэртнага і клубнага жыцця на найбліжэйшыя гады.
Фотарэпартаж


Свабодны тэатр. П’еса “Нью-Ёрк — 79”


Свабодны тэатр. П’еса “Нью-Ёрк — 79

“Якія перакуры, хадзем, ужо пачынаецца!” — на парозе састарэлай хаты ў адным з не выкарчаваных часам “прыватных” сектараў чуваць галасы двух хлопцаў. “Пяць сек, ты паглядзі, якая атмасфера. Во дзе сапраўдны хіпстарскі дух, не тое што “Малако” гэтае. Ды ўсё, не крычы, іду я!” Свабодны тэатр. П’еса “Нью-Ёрк — 79”. Апошні дзень верасня.

Фотарэпартаж

Сяргей Рублеўскі напісаў кнігу пра першыя на Беларусі акцыі маўклівага супраціву



На мінулым тыдні вядомы віцебскі журналіст і літаратар Сяргей Рублеўскі прэзентаваў сваю новую кнігу “Маўчанне на ўвесь Божы свет”. Твор прысвечаны маўкліваму пратэсту жыхароў Лепельскага раёна пад час усесаюзнага перапісу 1937 году.
Чытаць цалкам...