October 17th, 2011

Закрыццё бара «Малако»: цэлай засталася толькі столя


Месца, што паспела зрабіцца культавым сярод нефармальнай моладзі і творчай інтэлегенцыі сталіцы – бар «Малако», шумна спыніла сваё існаванне 15 кастрычніка вечарынай пад назвай «Апошняя кропля». Можа быць, калі б колькасць наведвальнікаў у звычайныя дні была ідэнтычнай жадаючых трапіць на закрыццё, гісторыя бара склалася б іначай: многія так і не здолелі трапіць у памяшканне. «Ну што, аматары «Малака», зладзілі вы нам закрыццё – цэлай засталася толькі столя…» – падвёў вынік адзін з арганізатараў вечарыны.

Фотарэпартаж

15-годдзе гурта ZNICH


SKYFORGER (Латвія)

Каманда на чале з Алесем Таболічам адзначыла 15 гадоў дзейнасці канцэртам у новым клубе RE:PUBLIC, дзе прэзентавала свой новы альбом “Мроя”. Павіншаваць і падтрымаць калегаў прыехаў адзін з найлепшых метал-гуртоў Латвіі – SKYFORGER, лідар якога на знак пашаны нават развучыў беларускую песню.

Фотарэпартаж

Альтэрнатыўнікаў “абулі”: прэмію «В кедах» уручылі ў клубе «Цэнтр»


Жнюв


Арганізатары альтэрнатыўнай музычнай прэміі вырашылі раздаць выканаўцам кеды. Статуэтка цырымоніі “В кедах” уяўляла з сябе гэты прадмет абутку, пакрыты пазалотай. І хоць досыць сумнеўна выглядала сістэма адбору ўдзельнікаў мерапрыемства, можна з пэўнасцю сказаць, што яно атрымалася цікавым і насычаным. Нават у залі, абсалютна не прызначанай для рок-канцэртаў.

Фотарэпартаж