November 10th, 2011

Хто забіў Лору Палмэр?


Пачынаючы з 11 лістапада ў тыднёвіку «Новы час» штопятніцу будзе друкавацца дэтэктыў гісторыка і пісьменьніка Анатоля Валахановіча «Забойства Вільгельма Кубэ».

Аўтар кнігі гісторык Анатоль Валахановіч вывучыў дакумэнтальныя крыніцы ў архівах пяці краінаў — Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі й Польшчы, сьведчаньні й успаміны удзельнікаў тых падзей:

«Пасьля вывучэньня усіх гэтых крыніцаў я пераканаўся: усё было зусім ня так, як нам гэта аднабакова прадстаўлялі раней. Не партызаны забілі Кубэ, не НКУС ні БССР, ні СССР — забіла Галоўнае выведнае ўпраўленьне Генэральнага штабу Чырвонай Арміі.

цалкам тут