Моўны зігзаг як акт трагедыі
"Родная мова вяртаецца ў беларускія школы" -- гэтыя гульні-заляцанкі да Мовы мне нагадваюць сталінскія заляцанкі з летуўцамі: "Вільня -- летуўцам, Летува -- маскавітам". Так і нашыя нутраныя акупанты, падобна, дэманструюць перадапошні акт трагедыі "Мова -- беларусам, Беларусь -- маскавітам". Прыгадайма 'шчэ сваечасовы заўчорашні шымаўскі "заходнерускі" артыкул у СБ пра забраць у "свядомых" казырную карту белмовы.