March 29th, 2012

kryz

Ад сэрца -- да Сэрца

Браця і сёстры, вырашыў усё-ж даць вам яшчэ раз шанец далучыцца да справы ўшанавання Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Марыі Панны ў нашай Айчызне. Галоўны сэнс прысвячэння Сэрцу Марыі гэта прысвячэнне самому Пану Богу -- але-ж праз Багародзіцу, праз Ейнае пасярэдніцтва, заступніцтва і апеку. Тэкст дакумэнту вам не знаёмы, таму варта азнаёміцца. Гэта праект, тэкст хутка будзе ўзгоднены з прэсавай службаю ККББ, і праз яе перададзены пастырам КК у Беларусі. Пакуль праект узгадняецца, прыймаю пасажыраў астатняга вагону цягніка перад адыходам...

kroplik

Дапаможам дзецям

Дзіцячы фальклёрны гурт "Ільлінская пятніца" з Латвіі, які выконвае традыцыйныя песьні беларускага Памежжа, просіць беларусаў аб дапамозе. Дзеці мараць патрапіць на фэстываль у Берасьці "Рух зямлі", але, ня маючы падтрымкі з боку дзяржавы, вымушаныя ўдзельнічаць у Інтэрнэт-спаборах за прыватнае фінансаваньне. 

Прагаласуйце, калі ласка, за праект тут. Дастаткова абраць краіну, пазначыць нумар тэлефона, а затым набраць код з дасланай вам смс. Галасаваньне бясплатнае.

Віталь Артыст: “Хачу памерці маладым і здаровым у 90 гадоў!” (фота, відэа)



Віталь Артыст, лідар гурта “БЕЗ БІЛЕТА


Паводле яго словаў, дзяўчаты туды ходзяць, «каб здымаць хлопцаў, а хлопцы красуюцца і таксама здымаюць дзяўчатак» — у трэнажорных залах модных спартовых комплексаў ніхто сумленна не займаецца фізкультурай. Не знайшоўшы разумення ў сваім памкненні займацца спортам, Віталь Артыст, лідар гурта “БЕЗ БІЛЕТА”, пакінуў модную трэнажорку. І глядзіце, дзе ён цяпер!





Сяргей Каваленка важыць толькі 45 кілаграмаў



29 сакавіка з Сяргеем Каваленкам, які знаходзіцца ў псіхіятрычным аддзяленні папраўчай калоніі №3 ў пасёлку Віцьба, сустрэўся адвакат. Ён паведаміў Алене Каваленка, што галадоўніку зрабілі прамыўку страўніка, і яго вага ўпала да 45 кілаграмаў. Жонка апазіцыянера тэрмінова выехала да калоніі.
Чытаць цалкам...