April 9th, 2012

Найлепшы дзень з жыцця Рэспублікі Паліны (фотарэпартаж, відэа)


Рэспубліка Паліна


Спявачка Паліна Паланейчык, вядомая як Рэспубліка Паліна, адзначыла 18-годдзе шыкоўным канцэртам у дарэшты запоўненым клубе “Графіці”. Яна была настолькі расчуленая прыязным прыёмам гледачоў, што расплакалася падчас бісу і назвала гэты дзень найлепшым у сваім жыцці.

Фотарэпартаж

Sepultura: слэм на Вербніцу



Sepultura

7 красавіка клуб Re:Public прыняў сапраўдную легенду сусветнай метал-сцэны з Бразіліі – гурт Sepultura. Мінскі канцэрт стаў апошнім ва ўсходнееўрапейскім турнэ, прысвечаным рэлізу новага альбома Kairos. За некалькі дзён да імпрэзы высветлілася, што падтрымку на сцэне бразільцам зладзяць гурты IVORYGOD (Гомель) і Рикошет (Мінск).

Фотарэпартаж

Аляксандр Кулінковіч: «Дурням рэдка шанцуе. Асабліва ў рыбалцы» (відэа, фота)

Вася Абломаў: “Жыве Беларусь” – гэта як на рускую перакладаецца?” (фотарэпартаж)

Леанід Паўлёнак: «Лес можа даць больш, чым мы думаем» (фота, відэа)



Ён размаўляе з карчакамі і асабіста ведае ляснога ката. «Лёнік, Лёнік! — кажуць яму высахлыя дрэвы. — Не праходзь міма, вазьмі нас з сабой, мы такія старэнькія, але табе яшчэ спатрэбімся!» І Лёнік бярэ іх з сабой, пасяляе пад дахам свайго дома: радасныя карчы прыжываюцца і, ператвараючыся ў сталы, крэслы, вешалкі і нават дзіцячыя цацкі, застаюцца назаўжды.



Фота, відэарэпартаж