June 7th, 2012

kryz

10.06.12. 18:00. Менск. Не забівай. Не забывай.


Мінская парафія Святога Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ шчыра запрашае ўсіх жадаючых на прэм’еру мюзікла «Не забівай» у абарону ненароджаных дзяцей. Спектакль адбудзецца ў нядзелю 10 чэрвеня ў парафіяльнай капліцы (вул. Матусевіча, 80) і распачнецца ў 18:00.

Wiciaz

Наш Край -- Terra Mariana

Айцец Францішак Бляхніцкі: "Не можаш быць нявольнікам"

"Нарэшце трэба выканаць яшчэ адну умову, для плённай барацьбы за вызваленне нашай Айчыны. Мы павінны змагацца разам з Беззаганнай, нашай Яснагорскай Маці і Валадаркай. Яна - Чалавек цалкам вызвалены і ў еднасці з Ёй мы можам дасягнуць наша вызваленне. У Фаціме Яна аб'явіла перамогу Свайго Беззаганнага Сэрца і папрасіла, каб мы прысвяцілі Яму сябе саміх... Папа Ян Павел ІІ увесь час давярае нас Яснагорскай Панне, Маці Касцёла і маці Айчыны. Ён умацоўвае нашу надзею словамі: «Сілы дабра павінны перамагчы у краіне, якая Цябе спрадвеку лічыць сваёй Маці і Валадаркай...".