Паліна Рэспубліка: “Адкуль мы можам ведаць, як адчувае сябе рыба ў вадзе?” (фота, відэа)
Паліна Рэспубліка
Яна размаўляе з рыбамі і верыць у тое, што ў іх ёсць душы, яркія і глыбокія. Яна ўпэўненая, што ў рыб ёсць характар і нават настрой. Яна вучыцца ў рыб спакою і прыняццю любых сітуацый. «Рыбы маўчаць, але я адчуваю ўсё, што яны хочуць сказаць мне», — дзеліцца Паліна Рэспубліка. Што менавіта ёй кажуць рыбы — у чарговай серыі праекту «Захапленні».
Фота і Відэарэпартаж