July 4th, 2012

Сапраўдны “Пікнік”. Сапраўдны фестываль


Юля Шевчук, группа РСП

Другі па ліку «Пікнік» сапраўды стаў самай галоўнай музычнай падзеяй года. Сапраўдны “Пікнік”. Сапраўдны фестываль

Больш за 20 гуртоў, 2 сцэны, мноства зон актыўнага адпачынку, больш за дзве тысячы чалавек, якія наведалі хутар за тры дні фестывалю – усё гэта, вядома, уражвае і «стварае ўражанне мерапрыемства еўрапейскага ўзору», як гэта прынята казаць пра цікавыя, але рэдкія для Беларусі імпрэзы. Аднак куды больш уражвае … хм, хутчэй здзіўляе думка, што хутар «Шаблі», прыватная аграсядзіба – гэта, па сутнасці, адзінае месца ў краіне, дзе магчымыя такія рэчы, як «галоўная музычная падзея года» і «мерапрыемства еўрапейскага ўзору». Атмасфера свабоды і прывабнае прасоўванне тэмы агратурызму – усё туды ж.

Фотарэпартаж