July 24th, 2012

Catholic.by - У Беларусь прыедзе Кшыштаф Занусі

http://catholic.by/2/home/news/belarus/grodno/113270-zanussi.html

Польскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Кшыштаф Занусі правядзе майстар-клас для ўдзельнікаў Кангрэса каталіцкіх СМІ ў Гродне. 24–26 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі збяруцца журналісты-католікі, каб разам паглядзець у будучыню каталіцкіх СМІ і паразважаць аб прысутнасці Касцёла ва ўсёй прасторы мас-медыя.

Кшыштаф Занусі — адзін з самых вядомых польскіх кінатворцаў за мяжой. Яго кіно глыбока аўтарскае — ён піша сцэнарыі, рэалізуе іх ва ўласцівай сабе форме, часта супрацоўнічае з аднымі і тымі ж акцёрамі.

У 1984 годзе Занусі атрымаў «Залатога льва» — галоўную ўзнагароду Венецыянскага кінафестывалю.

Фільмаграфія польскага кінарэжысёра налічвае звыш 20 поўнаметражных мастацкіх фільмаў, каля 10 кароткаметражных і каля 30 тэлевізійных фільмаў.

Кшыштаф Занусі неаднаразова наведваў Беларусь, у тым ліку ў якасці ганаровага госця Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».