October 13th, 2012

Hair Peace Salon: «Усё нармальна. Як звычайна. На чацвёрачку» (фотарэпартаж)

Tarantino.by-Start-Hair_Peace_Salon-6198
Hair Peace Salon

Hair Peace Salon зладзілі вялікі восеньскі канцэрт. Прэзентавалі альбом “Gentlеman”, новую кампазіцыю ў дуэце з Ірэнай Катвіцкай ды парадавалі прыхільнікаў старымі і любімымі песнямі. Падчас выступу музыкаў Еўрарадыё мучыла два пытанні. Першае: ці мусяць джэнтэльмены, што граюць дабраякасны, інтэлігентны і празрысты рок, імкнуцца здзіўляць публіку нечым яшчэ, апроч музыкі? І другое: на што могуць разлічваць беларускія англамоўныя рок-гурты, граючы рэдка і ў Беларусі?

Фотарэпартаж