October 16th, 2012

and
  • e_ndrus

Ці можа ў адным з беларускіх рэгіёнаў развіцца сепаратысцкі рух?

Сёння ў навінах прайшла навіна, што Шатландыя мае намер правесці рэферэндум пра незалежнасць ад Злучанага Каралеўства ў 2014 годзе. Калі ініцыятары рэферэндуму перамогуць, Шатландыя ўжо да 2016 году стане цалкам самастойнай дзяржавай пасля больш, чым трохсотгадовага знаходжання ў складзе Злучанага Каралеўства.

Пра шатладскі сепаратызм вядома здаўна. Перакладзены на беларускую мову фільм “Адважнае сэрца” – добрая таму ілюстрацыя.

У Каталоніі многія з запалам успрынялі вестку пра запланаваны ў Шатландыі рэферэндум. Крызіс, які перажывае Іспанія, выклікаў воплеск нацыяналістычных настрояў у гэтым самым эканамічна паспяховым рэгіёне краіны. Тут усё гучней раздаюцца заклікі выйсці са складу Іспаніі і стать незалежнай дзяржавай, паведамляе Еўраньюс.

Ці рэальныя такія настроі ў адным з рэгіёнаў Беларусі?

(далей)