December 19th, 2012

Wiciaz

16.12.12. Беларускамоўная Імша за Айчызну ў варшаўскіх дамініканаў

Перадкалядная сустрэча для беларусаў Варшавы прайшла 16 снежня ў кляштары айцоў-дамініканаў. Сёлетняя сустрэча, якая сабрала некалькі дзясяткаў вернікаў, стала працягам традыцыі і адбылася ўжо дзявяты раз.

Сустрэча распачалася святой Імшой, якую цэлебраваў а. Віталь Сапега OP. У гаміліі святар звярнуў увагу на адказнасць кожнага чалавека перад сям'ёй, супольнасцю, да якой належыць, і перад краінай, у якой нарадзіўся і ў якой жыве...

Падрабязней: http://catholic.by/2/home/news/belarus/ministry/115480-aplatka.html
http://bchd.info/index.php?newsid=7386