Аляксандр Памідораў: “Наш горад багаты людзьмі, але яны збольшага — угнаенне для яго”

Нягледзячы на паважны ўзрост і багатую гісторыю, сталіцай Мінск з’яўляецца нядоўга. Большую частку часу гэта быў вечны абласны цэнтр. Чаму за горадам замацавалася рэпутацыя перавалачнага пункта? Хто даў Мінску мянушку “смуроднае габрэйскае мястэчка”? Чаго мы не ведаем з гісторыі нашага горада? Хто засяляе сталіцу і фармуе яе гарадскую культуру? Кім быў разбураны Мінск падчас вайны і навошта яго працягваюць разбураць ў наш час? Пра гэта ў чарговым інтэрв’ю праекта “Культура паляпшае жыццё!” расказвае Аляксандр Памідораў, музыка і неабыякавы гараджанін.