October 10th, 2013

барада

Беларускі футбол, не пабаюся гэтага слова

Originally posted by vital_rudak at Уводны допіс
Здаровы былі, "як кажуць у народзе" (с)! Хачу прадставіць вам новую жж_суполку hit_and_run_by. Гэта будзе адкрытая камунна для людзей, што цікавяцца футболам ды і любымі іншымі відамі фізкультуры і спорту. Пісаць сюды можна ўсё, што заўгодна футбольна-спартова-фізкультурна-прыкольна-інфармацыйна-прагнозна-аналітычна-трэшовае з беларускім ухілам і пра ўвесь свет. Забароненыя рэклама і порна. (Калі гэта не порнамарафон, канечне: марафон = спорт, усё зразумела:)). Рабочая мова? Ды каму як зручна, па меншай меры чытаць аўтарскі калектыў можа на дзесяці мовах прыкладна, так што паразумеемся :) Ня ведаю нават, ці будзе гэта каму цікава. Але чым бы дзіця ня цешылася, як кажуць, за спрос ня б'е п*нос :) Таму запрашаю усіх, хто часам піша пра футбол ці проста цікавіцца тэмай - далучайцеся ў чытачы, у аўтары, глянем, што з гэтага ўсяго атрымаецца.

14.02 па мясцовым часе, паехалі! :)

БЕЛАРУСКІ ФУТБОЛ (Першы допіс не мог называцца ніяк інакш:)

Collapse )

Працяг будзе, яго не можа ня быць. The Truth Is Out There :)