November 14th, 2013

Іван Айплатаў: «Вытворчасць беларускага адзення па-ранейшаму вызначаецца мастацкімі саветамі»

1468646_759169800763411_244624774_n

Што больш актуальна для нашага грамадства: культура ці культ апранацца? Як модзе ўдаецца ўбраць нас у неверагодныя і смешныя рэчы? Ці змогуць крамы накшталт H&M або маладыя мясцовыя дызайнеры пацясніць дзяржаўныя прадпрыемствы на беларускім рынку адзення? Чаму людзі не спяшаюцца «купляць беларускае»? Для чаго нашы жанчыны ўбраныя паводле прынцыпу «заўсёды пры парадзе»? Якім атрыбутам трэнду «па-багатаму» аддаюць перавагу нашы грамадзяне? І, дарэчы, адкуль у нас жаданне апранацца не па сродках — у гутарцы з дызайнерам Іванам Айплатавым. Чарговае інтэрв’ю праекта «Культура паляпшае жыццё!».

kryz

17.11.13. 12:00. Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску

17.11.13. 12:00. Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску

Тых, хто па сур'ёзных прычынах (хвароба і г.д.) ня можа прыйсці да касцёлаў дзеля Ахвяры і малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаць пэўнае ўяўленне аб Эўхарыстыі ў Каталіцкай Царкве, запрашаем у нядзелю 17.11.13. 12:00 у госці да айцоў-францішканаў і на online-трансляцыю нядзельнай святой Імшы (Сумы) па-беларуску з менскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ.

Трансляцыю можна будзе аглядаць на
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by

«Для вас (...) узыдзе сонца справядлівасці,
і аздараўленне будзе ў Ягоных промнях» (Мал 3:20а).
«Вы самі ведаеце, як трэба наследаваць нас» (2 Тэс 3:7а).
«Цярпеннем сваім уратуеце жыццё вашае» (Лк 21:19).
Гэта слова Божае.

XXXIII Звычайная нядзеля, Год С