November 15th, 2013

Гарадская ідэнтычнасць Віцебска: праўда і стэрэатыпы

tarantino-by-2013-tok-shoy-vicebsk-8629

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” правяла ток-шоу “Гарадская ідэнтычнасць Віцебска: праўда і стэрэатыпы”. Падыскутаваць пра такую няўлоўную катэгорыю, як ідэнтычнасць, прыйшло шмат цікавых людзей. Прыемнасцю сталася тое, што гасцямі і экспертамі імпрэзы выступілі прадстаўнікі розных пакаленняў, кожны з якіх па-свойму бачыць праблемы горада і іх вырашэнне. Аб’яднаныя неаспрэчнай ідэяй “Культура паляпшае жыццё!”, віцябляне паспрабавалі знайсці супольныя адказы на складаныя пытанні і выклікі, якія ставіць

Фотарэпартаж

“І тут ён, такі во здаровы, раптам папёр на мяне!..” (ФОТА, ВІДЭА) | У пошуках цмока!

Tarantino.by-2013-Cmok-8-Pripyat'-6857

Вандроўкі “У пошуках Цмока” працягваюцца! Мы ўжо наведалі Наваградчыну (РАЗ, ДВА), Веткаўшчыну (РАЗ, ДВА), Глыбоччыну з Браслаўшчынай (РАЗ, ДВА), Ваўкавышчыну (РАЗ, ДВА), знайшлі ўнікальны Змееў камень пад Новалукомлем ды зуб маманта ў Юравічах. У Лепелі даведаліся ўсе акалічнасці пра першы ў Беларусі помнік Цмоку, пад Полацкам знайшлі Стоўнхендж і 57 зуброў у Белавежскай пушчы. У пошуках шляхетнага Цмока мы спусціліся на мінус другі палац старадаўняга замка. Наступны маршрут ляжаў на поўдзень краіны...

Wiciaz

Малітва за зняволенага ксяндза Уладзіслава Лазара



Божа, дабра ўсялякага крыніца, дзякуем Табе, што ў любові сваёй абдарыў ксяндза Уладзіслава Лазара годнасцю святарства. Запрагнуў, каб ён быў асаблівай прыладаю ў руцэ Тваёй. Даручаем Табе ягоны сёняшні дзень, а Ты моцаю Духа Святога вядзі, кіруй і будзь з ім. Даручаем ягоную душу і цела. Даручаем ягоныя радасці і надзеі, усе напружанні і нядужанні. Укшталтуй яго шчаслівым святаром і чалавекам, атачай зычлівым людам. Учыні, каб розумам бездакорным, сэрцам цнатлівым і чыстым целам заўсёды служыў Табе. Амэн.

-- Чалавека проста знішчаюць і яму патрэбна наша дапамога. Што рабіць?!

-- "Ксёндз Уладыслаў Лазар папрасіў апостальскага нунцыя заахвоціць усіх да малітвы за яго". Маліцца і нагадваць пра кс. Уладзіслава і малітву за яго ў грамадзкай (інэт)прасторы часцей. Хто ведае лепшыя сродкі, скажу: калі вы такія разумныя, чаму кс. УЛ у турме? : )

-- Трэба прарваць інфармацыйную блакаду, а дзеля гэтага кожны ведаючы павінен паведаміць і заклікаць да малітвы за ксяндза як мінімум некалькі чалавек, і так далей.

-- Мінімум, трэба маліцца штодня самому, і каб іншыя ведалі, што ты гэна робіш, і іх гэна надхняла на ўласную малітву. Таму бяз сціпласці кажу, што Collapse )