Еще недавно мы мило улыбались относительно законодательной инициативы по введению налога на безработных. Ну, действительно, было интересно, как будут отдавать налоги те граждане, которые не работают. Воровать пойдут? Ну да ладно, введут налог, так введут. Высоким мужам, наверное, виднее. Но вот на днях Министерство финансов выступило с инициативой о введении налога на автомобиль (!). ( Collapse )
ja_ekskursavod - суполка для арганізацыі сяброўскіх экскурсій і падарожжаў па Беларусі. Суполка для тых, хто хоча паказаць свой горад, ці цікавае месца на прасторах Беларусі і для тых хто хоча наведаць нейкі населены пункт і шукае дапамогі мясцовых знаўцаў "злачных месцаў":)
Вось зараз у кожнага амаль са стужкі ёсць дзеці малыя. Модна стала гэта ці што? Жартую :) А ці страшыце вы сваіх хлопчыкаў і дзяўчынак, калі яны ня хочуць увечары засынаць, а казкі ўжо не працуюць? Ну там Бабайкам, Шмабайкам? Вер ці ня вер, як хочаш, але я пра Бабая даведаўся толькі ва ўніверы ўжо. Што? Не, засыпаў я добра. Проста вось з такіх размоў і ўспамінаў. У маім жа дзяцінстве было ўсё інакш.
Калі мы не хацелі засынаць і вашавалі з братам да начы (перакідваліся тапкамі, цікавалі мышак, пужалі ката і г.д.), дзед гучна стукаў у сцяну і казаў нам: "Эй, машэннікі, анука спаць. А то вун прышоў Жабрак, кіям стукаіць у дзверы. Кажыць заберыць у торбу і панясець усіх, хто ня спіць". Сон ад страху нападаў імгненна. Яшчэ зранку мы помнілі пра Жабрака, выходзячы на двор азіраліся. Шукалі калі не яго самаго, дык хоць вялікую торбу, у якую б стоўпіліся два паўнавесныя чатырох-пяцігадовыя мужчыны. А потым ішлі пералічваць сям'ю - дзеда, бабулю, маму з татам, цётак, дзядзькаў. Бо ўвечары ж ніхто акрамя нас і не спаў. Раптам і праўда схапіў ды панёс каго. І вобраз Жабрака таго вымалёўваўся вельмі добра. Балазе, нават фантазіраваць зусім не трэба было. Бо якая ж вёска без свайго дурня і жабрака. Вось і ў нашай быў - Рысік. Хадзіў па вуліцы ў кашулі і закасаных да каленяў штанах, босы, кудлаты, цягаў усякую шуму і кідаў у вясковую сажалку. Шторазу сустракаў ранкам і ўвечары рэйсавы аўтобус "Докшыцы - Макаравічы", вітаўся і размаўляў з аўтобуснікамі. Выходзіў на вуліцу пасля таго, як пройдуць каровы, і ўсё чыста прыбіраў, што тыя наробяць. За гэта яго людзі любілі, хто што есці дасць, хто абноскі якія скіне з пляча. А мы ж малыя былі, дурныя як водзіцца, толькі ўбачым здалёк і ўрассыпную: "Рысік, Рысік ідзець!" Той жа ідзе, усьміхаецца давольны. Потым мы падраслі, пернасталі баяцца Рысіка, нават нешта і пад яго хатай пасядзім ды паслухаем басьні. Той цікава расказваў, на маляўнічай такой, скавітай польска-беларускай трасянцы. Зараз ужо і не перадаць. Неяк адно лета прыехалі, а Рысіка няма. Яго разам з сястрой Тэсяй нехта аддаў у дом састарэлых пад Глыбокім. Вёска як апусцела: ніхто і не пакрычыць на вуліцы. Перад ад'ездам Рысік прадаў сваю хату і сад са смачнымі ранеткамі і ананасамі за пачак масла. За адзін гробаны пачак масла! Паднялася ж у некага рука так зрабіць. Але гэта яшчэ не канец гісторыі. ( Collapse )
Вось такая гісторыя. Хто дачытаў да канца - сапраўдны герой, анягож. Карацей, мамы і таты, карыстайцеся :)