December 2nd, 2013

У Пружанах высветлілі, што культура мае прапанаваць моладзі ў малых гарадах

tarantino-by-tok-show-pruzhani-reha-6708

30 лістападаПружанскі палацык” стаў пляцоўкай для абмеркавання разнастайнасці і якасці моладзевых праектаў у культурніцкім жыцці горада і раёна. У інтэр’ерах гарадской сядзібы ХІХ стагоддзя мясцовая інтэлігенцыя розных узростаў абмеркавала надзённыя праблемы развіцця культуры ў раённым цэнтры. Ток-шоу прайшло ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у серыі імпрэзаў пад агульнай назвай “Культура паляпшае жыццё!”.

Мадэратарам сустрэчы стала Інга Воран, вядомая сваёй актыўнасцю ў горадзе арганізатарка штогадовага фестывалю “Рок-вясна”. “Моладзі ва ўзросце ад 15 да 30 у горадзе больш за 4000 — дастаткова, каб звярнуць на нас увагу. Мы любім яскравасць, відовішчнасць, эмацыйнасць, таму і кідаемся часта ў крайнасці, а сам наш узрост — узрост фармавання асобы, калі ўсё наперадзе і трэба толькі задаць правільны вектар руху. Галоўнае — зразумець адно аднаго і кожнаму знайсці падтрымку для сябе”, — сказала яна пры пачатку дыскусіі. Без крайнасцяў у гэты вечар сапраўды не абышлося, але без супрацьлеглых меркаванняў які ж пошук ісціны?

Фотарэпартаж

Ткаць азбуку, беспакарана граць на вуліцы і выкарыстоўваць культурную энергію ветра – другі “Кірмаш

tarantino-by-kirmash-praektav-vicebsk-4959

Крэатыўныя аўтары, патэнцыйныя партнёры і прадстаўнікі адкрытага для супрацы чынавенства ў адной залі. Магчыма? Так, у Віцебску магчыма ўсё!

28 лістапада адбыўся Віцебскі “Кірмаш праектаў”, арганізаваны кампаніяй “Будзьма!” ужо другі раз. Паказаўшы сябе падчас 5-хвіліннай прэзентацыі, кожны аўтар меў мажлівасць адказаць на пытанні публікі, прыняць хвалебныя водгукі ды, убачыўшы слабыя месцы сваёй працы, тут жа атрымаць прапановы па ўдасканаленні ідэі або фармату праекта. На працягу мерапрыемства гледачы і ўдзельнікі “Кірмаша” выстаўлялі адзнакі кожнаму праекту ў катэгорыях “Актуальнасць”, “Унікальнасць” і “Магчымасць рэалізацыі”.


Фотарэпартаж