March 6th, 2014

kryz

07.03.14. Крыжовы Шлях у Менску on-line (па-беларуску)

07.03.14. Крыжовы Шлях у Менску on-line (па-беларуску)

У даўнім Ерузалеме з'явілася традыцыя праходзіць па месцах, звязаных з мукай Езуса Хрыста, нашага Збаўцы, каб разважаць Яго крыжовы шлях на Кальварыю. З часам ва ўсім Касцёле пачалі ўзводзіць т. зв. «стацыі» мукі Пана. Вернікі, асабліва ў перыяд Вялікага посту, ідуць ад стацыі да стацыі, разважаючы пра цярпенні Збавіцеля.

Тых, хто па сур'ёзных прычынах (хвароба і г.д.) ня можа прыйсці да касцёлаў, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб набажэнствах у Каталіцкай Царкве, запрашаем да сумеснай малітвы ў пятніцу 07.03.14. 18:30 (і ў кожную пятніцу Вялікага Посту). Вашае ўвазе online-трансляцыя набажэнства Крыжовага Шляху ПА-БЕЛАРУСКУ з менскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Матусевіча 80).

Трансляцыю можна будзе аглядаці на
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by