March 29th, 2014

мір
  • citus

Праз лагеры і электрашок



Праз лагеры і электрашок. Як дзеля волі Беларусі патрыёты 1940-х ахвяравалі маладосцю і здароўем

Іхнія імёны пачынаюцца на адну літару – Антон і Алеся. Яму хутка споўніцца 87. Яна не хавае, што "на годзік старэйшая". Ён усё жыццё пісаў вершы. Яна малявала карціны. Ён ужо дрэнна чуе. А яна – амаль не бачыць, толькі цені людзей і прадметаў. Яна – ягоныя вушы, а ён – яеныя вочы. Яны разам – амаль 55 гадоў. Доўгае рэха адно аднаго. А яшчэ ў іх ёсць адзін на дваіх вечна малады і святы ўспамін: 25 сакавіка 1946 года яны прысягалі на вернасць беларускай Беларусі.


Чытаць цалкам:  http://news.tut.by/society/391625.htm

Павал і Ганна Харланчук-Южаковы: «Адказнасць за выхаванне дзіцяці ляжыць не на дзяржаве, а на табе»

tarantino-by-2014-zahaplenni-harlanchuki-5141
Не кожны дзень у сям’і артыстаў атрымліваецца сабрацца разам і ад душы пакатацца на каньках. Даводзілася чакаць хвіліны перадышкі паміж заездамі, каб распытаць нашых герояў пра іх вялікую сям’ю. У новай серыі праекта «Захапленнi» акцёры тэатра і кіно, а таксама бацькі чацвярых дзяцей Павал і Ганна Харланчук-Южаковы расказалі нам пра тое, як шанаваць вольны час, пазбягаць стэрэатыпаў, браць на сябе адказнасць і навучаць дзяцей у хатніх умовах.