October 30th, 2014

Я

"Крывавы патоп" - Невядомыя войны у якім агрэсарам была Расея

Агрэсіўнаму ўсходняму суседу - Маскоўскім царам улуса ханства Залатой Арды, Вялікае Княства Літоўскае не давала спакою. Не лічачы бясконцых разбойніцкіх набегаў за 475 гадоў з сярэдзіны XV стагоддзя ардынскія полчышчы маскоўскіх уладароў 18 разоў з вайной урываліся ў ВКЛ. У суме - 80 гадоў вайны і крывавых бясчынстваў з агнём і мячом. На захопленых тэрыторыях праводзілася асіміляцыя і зрыньванне нацыянальнай самасвядомасці. Татальнае знішчэнне насельніцтва і матэрыяльных асноў яго жыцця самым негатыўным чынам адбілася на ўсіх баках жыцця літвінаў-белурусаў, у тым ліку на мове і культуры, надоўга спынілі працэс фарміравання нацыі. Гэты ваенна-тактычны прыём паслаблення суперніка шляхам раздрабнення, знішчэння, перасялення і асіміляцыі насельніцтва захопленых зямель становіцца стрыжнем палітыкі Масковіі-Расеі-СССР, накіраванай на ўтрыманне тэрыторый у складзе імперыі.

"Крывавы патоп" - Невядомыя войны, 1654-1667 г.г.. У фільме выступілі гісторыкі Алесь Краўцэвіч, Валянцін Голубеў, Уладзімір Арлоў і археолаг Ірына Ганецкая.



Працяг   >   частка другая: "Крывавы патоп"   →   Беларусь: паглыбленне ў бездань .

Самый уютный город Беларуси

В Беларуси я уже немало где побывал. Минск, Брест, Могилёв, Бобруйск, Барановичи, Быхов, Слоним, Каменец, Лида, Борисов, Пинск, Мир, Жодино, Пружаны, Несвиж, Кобрин, Малорита, Заславль... Но Гродно поразил и порадовал сильнее всех. Видно, что несколько лет город целенаправленно приводили в порядок. Широкие улицы с хорошо продуманной организацией движения и гладким асфальтом. Фасады зданий отремонтированы со всех сторон, а не только со стороны улицы. Дворы приведены в порядок. Ландшафт с плавными спусками и подъёмами идеален для прогулок. От посещения остаётся самое приятное впечатление.



Collapse )
  • pashick

Музыка гарадзенскiх вулiц

Сёння deletant (дзякуй!) напісаў пост пра маю родную Гародню. Я жыву тут з самага нараджэння і не без падстаў лічу яе найпрыгажэйшым горадам Беларусі. Ў працяг яго апавядання хачу распавесці пра праект, які я з сябрамі ажыццявіў дзеля таго, каб як мага шмат людзей убачыла гэтую прыгажосць.

Два гады таму мы з жонкай падгледзелі ідэю праекту ў Коўне падчас фестывалю акустычнай музыкі, куды нас запрасілі літоўцы. Пасля выступу да нас падыйшлі хлапцы з Kaunas Acoustics і прапанавалі зняць відэа. Амаль ноччу, у месцы, дзе зліваюцца Нямунас і Нерыс яны заздымалі кліп на апрацаваную "Рэчаньку" (дарэчы, вось ён). Потым была падобная калабарацыя ў Лодзі. І я зразумеў, што хачу гэткае ж у Гародні. Два гады прайшло ад думкі да ажыццяўлення.

І вось у гэтым годзе паўстаў відэаблог "Музыка гарадзенскiх вулiц". Мы здымаем музыкаў – гарадзенскіх і з іншых гарадоў – у прыгожых кутках Гародні. Робім усё нажыва, і відэа, і гук, пара дубляў, мантаж і ў сеціва. Вясною мы пачалі, і ўжо амаль зачынілі першы сезон, але неўзабаве працягнем, бо ў Гародні ёсць яшчэ шмат утульных месцаў, і шмат добрых выканаўцаў і гуртоў, якія тут жывуць ці завітваюць да нас.

Зразумела, мы не першыя – падобныя праекты перш паўсталі ў Францыі (памятаеце Zaz?), потым у астатняй Еўропе; тое, што мы ведаем у суседзяў - гэта Kaunas Acoustics, Vilnius Temperature, Fairlane Acoustics у Маскве, Живяком у Кіеве... Collapse )